Млынар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Млынар з жаронам. Скульптура ў Харкаве
Актор, пераапрануты ў сярэднявечны касьцюм млынара

Млынар — рамесная прафэсія, зьвязаная з эксплюатацыяй млына, вытворчасьцю мукі, запраў, алеяў і іншых прадуктаў.

Млынары ў культуры й мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У беларускай культуры вобраз млынара зьвязваецца з воднай стыхіяй; лічычыцца, што млынар вадзянога млына павінен вадзіць сяброўства з вадзяніком. А каб млын спраўна працаваў, млынар пэрыядычна прыносіць нячыстай сіле, якая жыве побач, ахвяраваньні: лусту хлеба, зерне ці муку, парсюка, шмат сала, а ў сьвяты — гуску або куру, у ваду ліць гарэлку. Калі млынар ня робіць гэтага, то справы ягоныя будуць худыя, бо ўдзень на млыне мелюць муку людзі, а ўначы — чэрці, якія сапсуюць усю працу.[1]
  • Опэра «Выдатная млынарыха» (1788) на лібрэта Дж. Паломба напісаная італьянскім кампазытарам Джавані Паізіела.
  • Ф. Шубэрту належыць вакальны цыкль «Выдатная млынарыха» (1823) на вершы В. Мюлера.
  • Млынаром быў бацька русалкі з п’есы А. С. Пушкіна «Русалка».

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове існые прымаўка «На Лаўрына сьпяшайся да млына» — 23 жніўня ў беларускім народным календары пазначана як сьвята млынара. Сьвяточнымі днямі для млынароў лічылі таксама 3 і 25 кастрычніка. У гэтыя дні ніколі не працавалі: давалі млыну адпачыць, а млынароў запрашалі ў госьці, надзялялі падарункамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Млынарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў