Мнагасклад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

У матэматыцы мнагаскладам[1][2][3] (мнагачленам) або паліномам адной зьменнай завецца выраз выгляду

c_0 + c_1 x + \ldots + c_n x^n,

дзе c_i — сталыя каэфіцыенты (канстанты), а x — зьменная.

Напрыклад, 12 + 3.1 x + 2 x^6, ды 1 + x + x^2 + x^3, зьяўляюцца мнагаскладамі, але  {1 \over x^2 + 1} ды  {\sqrt{x^2 + 1}} не зьяўляюцца мнагаскладамі.

Мнагаскладам ад некалькіх зьменных завецца канцавая сума, у якой кожны з складнікаў зьяўляецца здабыткам канцавога ліку цэлых ступеняў зьменных ды канстанты:

c_0 + c_1 x y^2 + c_2 z^3 + c_3 x y z + \ldots,

Мнагасклады зьяўляюцца аднымі з найважнейшых клясаў элемэнтарных функцыяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 41, 128
  2. ^ Мнагасклад // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  3. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 124