Мова асэмблера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мова асэмблера для архітэктуры мікрапрацэсара Motorola MC6800.

Мо́ва асэ́мблера (па-ангельску: assembly language) — машына-арыентаваная мова праграмаваньня нізкага ўзроўню,[1] якая адпавядае (звычайна ў суадносінах «адзін да аднаго»)[1] набору інструкцыяў машыннага коду пэўнай архітэктуры. Дыялекты мовы асэмблера розьняцца на розных архітэктурах, у процівагу мовам праграмаваньня высокага ўзроўню, якія адрозьніваюцца мабільнасьцю адносна некалькіх розных архітэктур.

Для пераўтварэньня праграмы на мове асэмблера ў выканальны машынны код выкарыстоўваецца асэмблер (ад анг. assembler — зборца), а сам працэс пераўтварэньня называецца асэмбляваньне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Мова асэмблера // Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2009. — 300 с. — ISBN 978-985-6742-83-8