Модлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руіны ўмацаваньня пры зьліцьці Віслы і Нарава

Модлін (па-польску: Modlin, па-расейску: Новогеоргиевск) — крэпасьць у Польшчы, разьмешчана пры зьліцьці рэк Вісла і Нараў, за 30 км на паўночны захад ад Варшавы. Складаецца з цытадэлі на правым беразе Нарава, умацаваньняў і фортаў. Адна з найбольшых і найлепш захаваных крэпасьцей у Польшчы. Узведзена на пач. ХІХ ст.