Моладзевая хакейная ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Моладзевая хакейная ліга (МХЛ) — міжнародная хакейная ліга моладзевых камандаў. У лізе могуць удзельнічаць хакеісты ва ўзросьце ад 17 да 21 году. На сёньняшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 29 камандаў з Расеі, Беларусі і Латвіі. 21 клюб зьяўляецца моладзевым складам клюбаў КХЛ, два — вышэйшай хакейнай лігі Расеі, адзін — «Юнацтва» з Адкрытага чэмпіянату Беларусі і пяць зьяўляюцца самастойнымі камандамі. Ліга праводзіць свой чэмпіянат, які адначасова зьяўляецца адкрытым чэмпіянатам Расеі сярод моладзі.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат складаецца зь дзьвюх частак: рэгулярнага сэзону і раўнду плэй-оф. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны.

Падчас рэгулярнага сэзону клюбы праводзяць па 4 матчы з усімі камандамі са свайго дывізіёну, па 2 матчы з камандамі іншага дывізіёну сваёй канфэрэнцыі і па адным матчы зь іншымі супернікамі.

Па 4 лепшыя каманды з кожнага дывізіёну выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымлівае Кубак Харламава і зьяўляецца чэмпіёнам МХЛ. Унутры канфэрэнцыяў праходзяць сэрыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канфэрэнцыі, сэрыі гуляюцца да 3 перамог. Пераможцы канфэрэнцыяў гуляюць у фінале Кубка Харламава, які праводзіцца да 4 перамог адной з камандаў. Каманды, якія прайгралі ў фіналах канфэрэнцыяў гуляюць серыю, якая складаецца з двух матчаў, за трэцяе месца.

Клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]