Монс
| Монс | |||||
| Mons | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Валёнія | ||||
| Правінцыя: | Эно | ||||
| Плошча: | 146,45 км² | ||||
| Вышыня: | 2 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 92 523 (2011) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°27′17″ пн. ш. 3°57′07″ у. д. / 50.45472° пн. ш. 3.95194° у. д.Каардынаты: 50°27′17″ пн. ш. 3°57′07″ у. д. / 50.45472° пн. ш. 3.95194° у. д. | ||||
|
Монс на мапе Бэльгіі
Монс
|
|||||
| http://www.mons.be/ | |||||
Монс (па-француску: Mons, па-нідэрляндзку: Bergen) — горад у Бэльгіі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эно ў рэгіёне Валёнія. Насельніцтва гораду складае 92 523 чалавек, паводле дадзеных на 2011 год. Знаходзіцца ў 50 км ад Брусэля.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Назву горад атрымаў па лягеры, які быў наладжаны тут Юліюсам Цэзарам, а лягер, у сваю чаргу — па ўзгорку (лац. Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху нэаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагодзьдзі.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Гатычная ратуша XV стагодзьдзя;
- гатычны сабор сьвятой Вальдэтруды, які будаваўся з 1450 па 1686 гады;
- 81-мятровая бэфруа, збудаваная ў 1661 годзе.
Эканоміка [рэдагаваць]
У горадзе існуюць прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, а таксама заводы па мэталаапрацоўцы. Монс зьяўляецца чыгуначным вузлол, а таксама гістарычным цэнтрам каменнавугальнага басэйна.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Монс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду
- Cercle Archeologique de Mons — сьпіс крыніцаў па гісторыі Монсу
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |