Мора Бафорта
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мора Бафорта (анг. Beaufort Sea, франц. mer de Beaufort) — мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Абмывае паўночнае ўзьбярэжжа Паўночна-Заходніх тэрыторый, Тэрыторыі Юкон, і Аляскі. Да мора прымыкае заходняя частка Канадзкага Арктычнага архіпэляга. Паўночна-заходняю мяжой мора Бафорта лічыцца лінія ад мыса Бароў (Аляска) да мыса Лендз Энд, востраў Прынца Патрыка. Плошча мора каля 450 000 км². Назва мора атрымала ад імя брытанскага гідрографа і адмірала сэра Фрэнсіса Бафорта.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Мора Бафорта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў