Морыцбург (замак у Саксоніі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Замак
Замак Морыцбург
Schloss.Moritzburg.Ansicht.von.Suedwest.2005.08.01.530.jpg
Краіна Нямеччына
Месцазнаходжаньне Морыцбург, Саксонія
Каардынаты 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д. / 51.16722; 13.67944Каардынаты: 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д. / 51.16722; 13.67944
Архітэктурны стыль рэнэсанс, цяпер — барока
Заснавальнік Герцаг Морыц
Будаўніцтва 15421546 гады
Сайт Афіцыйны сайт
Замак Морыцбург на мапе Нямеччыны
Замак Морыцбург
Замак Морыцбург
Замак Морыцбург

Замак Морыцбург (па-нямецку: Schloss Moritzburg) — былая загарадная рэзыдэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Вэтынаў, разьмешчаная ў гміне Морыцбург, у 14 км ад Дрэздэна.

Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасьля паляўнічых забаваў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгэльса да замка была прыбудаваная барочная капліца.

Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагодзьдзя, што і было ажыцьцёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраньнем прыдворнага архітэктара М. Пёпэльмана. Пазьней угодзьдзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769-82).

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры гарэшкі для Папялушкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]