Моталь
| Моталь | |||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 1551 год | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Іванаўскі | ||||
| Сельсавет: | Мотальскі | ||||
| Насельніцтва: | 4228 (2005) | ||||
| Колькасьць двароў: | 1739 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1652 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225822 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′1″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.31694° пн. ш. 25.60944° у. д.Каардынаты: 52°19′1″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.31694° пн. ш. 25.60944° у. д. | ||||
|
Моталь на мапе Беларусі
Моталь
|
|||||
Мо́таль — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельда. Цэнтар сельсавету Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 4228 чал. (2005), трэцяя велічынёй у вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю). Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.
Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Моталь як прыватнае уладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422. Пазьней мясьціна ўваходзіла ў склад Пінскага княства.
У сяр. XVI ст. Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. Станам на 1886 у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, габрэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, якая зрабілася цэнтрам сельсавету. Станам на 1940 тут быў 871 двор, на 1997 — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 — 1739.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- XVIII стагодзьдзе: 1798 — 617 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512[1]; 1886 — 2294 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 — 4390 чал.[2]; 1940 — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.)[3]; 1979 — 5264 чал.[4]; 1997 — 4441 чал.[5] (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.)[4]
- XXI стагодзьдзе: 2005 — 4228 чал.[6]
Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).
Інфраструктура [рэдагаваць]
У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзейнічае Мотальскі краязнаўчы музэй.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.
- Царква Праабражэньня Гасподняга (1888)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Сынагога
- Царква грэка-каталіцкая (XVIII ст.)
Вядомыя выхадцы [рэдагаваць]
У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вейцман (1874—1952). Таксама адсюль паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсары Леанард Чэс і Філіп Чэс, якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса, Ўілі Дыксана, Коко Тэйлар, Бо Дзідлі, Сані Бой Уільямса, Чака Бэры.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 408.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 409.
- ^ Павел Стасевіч. Моталь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 222.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 406.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. SBN 985-11-0373-X.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Motol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 741.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||
|
||||||||