Моцнае ўзаемадзеяньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Моцнае ядзернае ўзаемадзеяньне (каляровае ўзаемадзеяньне, ядзернае ўзаемадзеяньне) — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеяньняў у фізыцы. Моцнае ўзаемадзеяньне дзейнічае ў маштабах атамных ядраў і меней, адказваючы за прыцягненьне паміж нуклёнамі ў ядрах і паміж кваркамі ў гадронах.

У моцным узаемадзеяньні ўдзельнічаюць кваркі і глюёны, а таксама складзеныя зь іх элемэнтарныя часьцінкі, якія называюцца гадронамі.

Піён-нуклённае ўзаемадзеяньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неабходнасьць увядзеньня панятку моцных узаемадзеяньняў узьнікла ў 1930-х гадох, калі стала зразумела, што ні зьява гравітацыйнага, ні зьява электрамагнітнага ўзаемадзеяньня не былі здольныя адказаць на пытаньне, што зьвязвае нуклёны ў ядрах. У 1935 годзе японскі фізык Хідэкі Юкава выбудаваў першую колькасную тэорыю ўзаемадзеяньня нуклёнаў, якое адбываецца пасродкам абмена новымі часьцінкамі, якія зараз зьўляюцца вядомымі як пі-мэзоны (ці піёны). Піёны былі пазьней вынайдзеныя экпэрымэнтальным чынам у 1947 годзе.

У гэтай піён-нуклёнавай тэорыі прыцягненьне ці адштурхваньне двух нуклёнаў апісвалася як выпусканьне піёна адным нуклёнам і наступнае яго паглынаньне іншым нуклёнам (па аналёгіі з электрамагнітным узаемадзеяньнем, якое апісваецца як абмен віртуальным фатонам). Гэта тэорыя пасьпяхова апісала цэлае кола зьяваў у нуклён-нуклённых сутыкненьнях і злучаных станах, а таксама ў сутыкненьнях піёнаў з нуклёнамі. Колькасны каэфіцыент, які вызначае «эфэктыўнасьць» выпусканьня піёна, аказаўся вельмі вялікім (у параўнаньні з аналягічным каэфіцыентам лоя электрамагнітнага ўзаемадзеяньня), што і вызначае «сілу» моцнага ўзаемадзеяньня.