Мсьціслаў Камінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Камінскі.
Мсьціслаў Камінскі
Дата нараджэньня 28 красавіка 1839(1839-04-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лістапада 1868(1868-11-12) (29 гадоў)
Месца вучобы
Занятак этнограф, фальклярыст, публіцыст

Мсьціслаў Адамавіч Камінскі (28 красавіка 1839, фальварак Радзецк Вількамірскага павету Віленскай губэрні — 12 лістапада 1868) — беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст.

У 1860—1862 навучаўся ў Варшаўскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газэце «Вілейскі весьнік», часопісах «Iлюстраваны штотыднёвік», «Калосьсе», «Варшаўская бібліятэка». Дасьледаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, летувіскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Менскай губэрні» падаў цікавыя зьвесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзеньне і фальклёр беларусаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.