Мужчынская зборная Італіі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Італія
ФэдэрацыяІтальянская фэдэрацыя лёдавых відаў спорту
ТрэнэрТом Покел
КапітанАляксандар Эгер
Найбольш гульняўЛючыё Тапатыг (243)
Найбольш пунктаўЛючыё Тапатыг (131)
Рэйтынг ІІХФ18
Максымум ІІХФ13 (2007)
Мінімум ІІХФ19 (2004)
Колеры              
Форма
Першая гульня
 Швэцыя Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі 7:1 Мужчынская зборная Італіі па хакеі Італія
(Мілян, Італія — 14 сакавіка 1924)
Найбуйнейшая перамога
 Італія Мужчынская зборная Італіі па хакеі 28:0 Мужчынская зборная Бэльгіі па хакеі Бэльгія
(Дусэльдорф, Нямеччына — 1 сакавіка 1955)
Найбуйнейшая параза
 ЗША Мужчынская зборная ЗША па хакеі 31:1 Мужчынская зборная Італіі па хакеі Італія
(Санкт-Морыц, Швайцарыя — 1 лютага 1948)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў51 (упершыню ў 1930)
Дасягненьні4 месца (1953)
Чэмпіянат Эўропы
Удзелаў3
Дасягненьні4 месца (1929)
Алімпійскія гульні
Удзелаў9 (упершыню ў 1936)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
331—405—77

Збо́рная Іта́ліі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Італіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 18 месцы[1]. Кіроўны орган — Італьянская фэдэрацыя лёдавых відаў спорту; галоўным трэнэрам зьяўляецца амэрыканскі спэцыяліст Том Покел.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Італіі ў 2003 годзе

Зборная сталася чальцом Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Эўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала дзьве паразы, то бок ад зборнай Францыі зь лікам 12:0 і зборнай Бэльгіі — 4:0. Наступны раз каманда зьявілася на чэмпіянаце Эўропы ў швайцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Гішпаніі зь лікам 2:2.

Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Эўропы 1929 году, які праходзіў у Вугоршчыне. Апэнінская каманда здолела нанесьці паразу гаспадарам спаборніцтва зь лікам 2:1 у дадатковы час.

Першы ўдзел у чэмпіянаце сьвету датуецца 1930 годам, але значных посьпехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат гульцоў зь пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнтына-Альта Адыджэ (Паўднёвы Тыроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]