Мужчынская зборная ЗША па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
ЗША
Мянушкі Каманда ЗША, Лядовыя янкі
Фэдэрацыя Хакей ЗША
Мэнэджэр Рэй Шыра
Трэнэр Пітэр Лявіялет
Асістэнты
  • Дон Граната
  • Філ Гаўзьлі
  • Джо Сака
Капітан Джастын Абдэлькадэр
Найбольш гульняў Марк Джонсан (151)
Найбольш шайбаў Марк Джонсан (146)
Рэйтынг ІІХФ 6 бяз зьменаў
Максымум ІІХФ 5 (2003)
Мінімум ІІХФ 7 (2006)
Колеры               
USA national hockey team jerseys - 2014 Winter Olympics.png
Форма
Першая гульня
Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША 29:0  Швайцарыя Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі
(Антвэрпэн, Бэльгія; 23 красавіка 1920)
Найбуйнейшая перамога
Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША 31:1  Італія Мужчынская зборная Італіі па хакеі
(Санкт Морыц, Швайцарыя; 1 лютага 1948)
Найбуйнейшая параза
Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя 17:2  ЗША Мужчынская зборная ЗША па хакеі
(Стакгольм, Швэцыя; 12 сакавіка 1963)
Мужчынская зборная СССР па хакеі СССР 17:2  ЗША Мужчынская зборная ЗША па хакеі
(Стакгольм, Швэцыя; 15 сакавіка 1969)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 70 (упершыню ў 1930)
Дасягненьні 1 Золата: 2 (1933, 1960)
Алімпійскія гульні
Удзелаў 20 (упершыню ў 1920)
Мэдалёў 1 Золата: 2 (1960, 1980)
2 Срэбра: 8 (1920, 1924, 1932, 1952, 1956, 1972, 2002, 2010)
3 Бронза: 1 (1936)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
461—421-80
Спартовыя ўзнагароды
Сьцяг ЗША
Алімпійскія гульні
Срэбра Антвэрпэн 1920 Зборная
Срэбра Шамані 1924 Зборная
Срэбра Лэйк Плэсід 1932 Зборная
Бронза Гарміш-Партэнкірхен 1936 Зборная
Срэбра Осьлё 1952 Зборная
Срэбра Карціна д’Ампэцца 1956 Зборная
Золата Скўо Вэлі 1960 Зборная
Срэбра Сапара 1972 Зборная
Золата Лэйк Плэсід 1980 Зборная
Срэбра Солт Лэйк Сіці 2002 Зборная
Срэбра Ванкувэр 2010 Зборная
Чэмпіянат сьвету
Срэбра Польшча 1931 Зборная
Золата Чэхаславаччына 1933 Зборная
Срэбра Італія 1934 Зборная
Срэбра Швайцарыя 1939 Зборная
Бронза Швэцыя 1949 Зборная
Срэбра Ангельшчына 1950 Зборная
Бронза ЗША 1962 Зборная
Бронза Аўстрыя 1996 Зборная
Бронза Чэхія 2004 Зборная
Бронза Фінляндыя/Швэцыя 2013 Зборная
Зімовая Ўнівэрсыяда
Бронза ЗША 1972 Зборная

Збо́рная ЗША па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда ЗША, чэмпіён сьвету 1933 року, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1960, 1980). У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 6 месцы[1]. Уваходзіць у гэтак званую «Вялікую сямёрку» разам са зборнымі Канады, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Чэхіі і Швэцыі.

Кіроўны орган — Хакей ЗША; галоўны трэнэр — Дэн Байлзмэ.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, а таксама выйграла Кубак сьвету 1996. Апошняе дасягненьне на чэмпіянатах сьвету — бронзавы мэдаль у 2013 годзе. На Кубку сьвету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы камандзе Фінляндыі ў паўфінале.

Самым вядомым посьпехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на Алімпіядзе-1980 у Лэйк-Плэсідзе, калі паўночнаамэрыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата.

У 90-х амэрыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўсьлі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук.

На Алімпіядзе-2006 зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным вэтэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 году), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8-е месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі.

На Алімпіядзе-2010 зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала срэбныя мэдалі, саступіўшы ў фінале зборнай Канады (2:3 у авэртайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны найлепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-вэтэран Браян Рафалскі — найлепшым абаронцам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking(анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 27 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мужчынская зборная ЗША па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Зборныя ЗША