Музэй прыроды й экалёгіі Беларусі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь | |
Фасад Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі, дзе знаходзіцца музэй |
|
| Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
|---|---|
| Створаны | 25 ліпеня 1983 г. |
| Адрас | 220050, вул. К. Маркса, д. 12, каб. 11 |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°53′48.44″ пн. ш. 27°33′19.86″ у. д. / 53.8967889° пн. ш. 27.5555167° у. д.Каардынаты: 53°53′48.44″ пн. ш. 27°33′19.86″ у. д. / 53.8967889° пн. ш. 27.5555167° у. д. |
|
Музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Музэй прыроды і экалёгіі Рэспублікі Беларусь
|
|
| http://mus-eco.com | |
Музэй прыроды й экалёгіі Рэспублікі Беларусь заснаваны ў 1991 г. у Менску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазыцыі 350 м². У 6 тэматычных залях (мінэралагічная, феналягічная, аховы прыроды, рэкаў, азёраў, лясоў) экспанаты расказваюць пра прыродныя багацьці, эвалюцыю жывёльнага і расьліннага сьвету ад старажытнасьці да нашых дзён. Музэй ладзіць навукова-дасьледчую працу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае банк зьвестак (калекцыі расьліннага, жывёльнага сьвету, мінэралягічная, палеанталягічная), прапагандуе экалягічныя веды.
Зьмест |
Калекцыі [рэдагаваць]
Фонды музэю налічваюць больш за 235 тысячаў экспанатаў[1].
- Калекцыя рыб
- Калекцыя паўзуноў
- Калекцыя чэрапаў і костак
- Калекцыя павукападобных
- Калекцыя ракападобных
- Калекцыя грыбоў
- Калекцыя матэрыялаў пра вучонага Я. В. Наркевіча-Ёдкі
- Калекцыя плякатаў, афіш, улётак па ахове навакольнага асяродзьдзя
- Калекцыя кніг, брашур, часопісаў, буклетаў па ахове навакольнага асяродзьдзя, «Чырвоныя кнігі» СССР, РСФСР, БССР, РБ
- Калекцыя матэрыялаў вучонага-батаніка А.Ф. Флёрава пачатку ХХ стагодзьдзя
- Калекцыя жывапісу
- Калекцыя кіно-, фота-, фотадакумэнтаў
- Калекцыя птушак
- Калекцыя сысуноў
- Аалягічная калекцыя
- Калекцыя вусякоў
- Калекцыя драўняна-хмызьняковых і травяністых расьлінаў (гербарныя лiсты)
- Калекцыя імхоў і лішайнікаў
- Калекцыя насеньня і шышак
- Калекцыя мінэралаў
- Калекцыя горных пародаў
- Валеанталягічная калекцыя
- Калекцыя ваз, дэкаратыўных талерак, чайных сэрвізаў з выявамі расьлінаў і жывёлаў
- Калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Петрыкаў А. М. Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 13.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Музэй прыроды й экалёгіі Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Афіцыйная бачына музэю
|
||||||||||||||||||||||||||||