Мульт асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мульт асобы
Мульт личности

Аляксандар Лукашэнка танчыць на тэлевіктарыне Дзьмітрыя Дыброва
Жанр мультфільм
Рэжысэр Васіль Пічул
Вытворчасьць ААТ «Первый канал», ТАА «Пространство идей»
У галоўных ролях Вядомыя людзі, знакамітасьці
Кампазытар Фэлікс Ільіных,
Уладзімер Сайко
Краіна вытворчасьці Расея
Мова расейская
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць выпускаў 45
Вытворчасьць
Прадусар Канстанцін Эрнст, Ганна Лібэрман, Давід Лібэрман, Данііл Лібэрман
Выканаўчы прадусар Данііл Азадаў
Працягласьць 26 хв.
Трансьляцыя
Канал Першы канал
Фармат кадра кампутарная анімацыя
Пэрыяд трансьляцыі з 15 лістапада 2009 да сёньняшні дзень
Прэм’ерныя паказы 15 лістапада 2009
Храналёгія
Падобныя перадачы Масяня, Тушыце сьвятло, Лялькі
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«Мульт асобы» (па-расейску: Мульт личности) — парадыйнае анімаванае шоў на Першым канале. Стваральнікі мультфільму — кампанія «Пространство идей».

У тэлеперадачы выкарыстоўваюцца вобразы знакамітых людзей у мультыплікацыйным увасабленьні. Як правіла, адзін сюжэт з удзелам двух, радзей трох або чатырох пэрсанажаў цягнецца 3—4 хвіліны. У сюжэтах абыгрываюцца вядомыя ўсім падзеі альбо характэрныя рысы характару знакамітасьцяў. Рэжысэр шоў Васіль Пічул раней прымаў удзел у стварэньні перадачы «Лялькі».

Тэлеперадача выклікала бурную рэакцыю ў расейскай і замежнай прэсе і блаґасфэры. Асаблівую цікавасьць выклікаў 4-ы эпізод, які выйшаў у этэр у межах навагодняга шоў на Першым канале хутка пасьля бою курантаў. У ім, упершыню з пачатку кіраваньня прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, па дзяржаўным тэлебачаньні была паказаная анімацыйная карыкатура на яго самога і прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева. Па меркаваньні сцэнарыста праграмы «Лялькі» Віктара Шандаровіча, «Гэта не пародыя на Лялькі, гэта сымуляцыя сатыры»[1].

Сьпіс спарадыраваных знакамітасьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]