Мультан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мультан[1] — надзвычай духмяны дробналісьцевы турэцкі тытунь. Гістарычна вырошчваўся на абшарах Фракіі і Македоніі, што цяпер зьяўляюцца часткамі Грэцыі, Баўгарыі, Рэспублікі Македонія і Турэччыны. Мультан таксама вырастае на турэцкім узьбярэжжы Чорнага мора, Эгіпце, Паўднёвай Афрыцы і некаторых іншых месцах.
Прыметнік «турэцкі» адсылае да Асманскай імпэрыі, якая кантралявала амаль усе гістарычныя тэрыторыі па вытворчасьці мультану у канцы XIX—пачатку XX стст.
Шмат найранейшых цыгарэтных брэндаў вырабляліся збольшага альбо цалкам з мультану; цяпер, мультан часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці люлечнага і, асабліва, цыгарэтнага тытуню.
Натуральны прадукт атрымліваецца шляхам вяленьня на сонцы, што робіць тытунь духмяным[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — ISBN 5-85700-187-0
- ^ Jordan Goldman, Tobacco in History, p. 97