Мумбаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 19°02′05″ пн. ш. 72°50′52″ у. д. (G)(O)

Мумбаі (Бамбэй)
मुंबई
Панарама Мумбаі
Плошча 437,77 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць
13 662 885
20 870 764
21 880
Тэлефонны код + 022
Аўтамабільны код MH 01—03
Паштовы індэкс 400 ххх
Геаграфічныя каардынаты 19°02′05″ пн. ш. 72°50′52″ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
UTC +5.30
UTC +5.30
Штат Махараштра
Мэр Шубха Рауль
Месцазнаходжаньне Мумбаі
Афіцыйны сайт

Мумба́і (Бамбэ́й) (на гіндзі і маратхі: मुंबई, па-ангельску: Mumbai) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на высьпе Салсэт і ўзьбярэжжы Арабійскага мора, якія злучаныя шматлікімі мастамі.

Паводле апошніх зьвестак насельніцтва гораду налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта шосты ў сьвеце горад. Разам з гарадамі-сатэлітамі Мумбаі ўтварае гарадзкую канглямэрацыю. Порт гораду зьяўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча гораду складае 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.

Мумбаі адначасова зьяўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбэйская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацыяў і фірмаў. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцьця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі ня толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе зьмяшэньню самых розных культураў, рэлігіяў і моваў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён зьяўляецца цэнтрам індыйскай кінэматаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасьць фільмаў у сьвеце.

Індыйская назва гораду паходзіць ад імя індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагодзьдзі партугальцы назвалі гэтае месца Bom Bahia, што азначае Добрая затока. Пасьля заваяваньня Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная зьмена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбэй» усё яшчэ ўжываецца па ўсім сьвеце.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мумбаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў