Вуктыл (муніцыпальны раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Муніцыпальны раён Вуктыл»)
Вуктыльскі раён
рас. Муниципальный район Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Вуктыл
Улучае 1 гарадзкое і 4 сельскія паселішчы[1]
Дата ўтварэньня 1975
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 16 585 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 22 480 км²
Месцазнаходжаньне Вуктыльскага раёну
Вуктыльскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82146
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вукты́льскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на ўсходзе рэспублікі, побач з Уральскім хрыбтом. Мяжуе з Траецка-Пячорскім, Пячорскім, Саснагорскім раёнамі, а таксама з Ханты-Мансійскай АА.

У раёне знаходзіцца частка аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі» — нацыянальны парк Расеі Югыд Ва. На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Шчугер і Кожым.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 21 лютага 1975 году ў складзе Комі АССР шляхам выдзяленьня тэрыторыі з Ухцінскага й Пячорскага мескіх саветаў. Да гэтага тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў).

Адміністратыўнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзіць адно гарадзкое паселішча і 4 сельскія.

Назва Адміністратыўны цэнтар
г/п Вуктыл Вуктыл
Вусьць-Соплескае с/п п. Вусьць-Соплеск
Дутаўскае с/п с. Дутава
Лемтыбоскае с/п п. Лемтыбож
Падчэрскае с/п с. Падчэр'е

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтадарогай адміністратыўны цэнтар раёну — Вуктыл — зьвязаны з Саснагорск, Ўхтой і празь іх са сталіцай рэспублікі горадам Сыктыўкарам. Дарогамі мясцовага ўзроўню горад зьвязаны з навакольнымі паселішчамі — Падчэр’е, Кырта, Лемты і г. д.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуктыл (муніцыпальны раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў