Мурамская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мурамская мова
саманазва не захавалася
Ужываецца ў Расеі (колішні арэал)
Рэгіён Уладзімерская вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў 0 чал.
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Фіна-волская група
   Мардоўскія мовы

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
SIL

Му́рамская мова — мёртвая фіна-вугорская мова фіна-валжанскае ґрупы, на якой размаўляла фіна-вугорскае племя мурама, што жыло ў цэнтральнай частцы Расеі (Уладзімерская вобласьць). Мажліва, мяшчэрская мова была блізкай да эрзянскае ды макшанскае моваў. Апошнія носьбіты зьніклі прыкладна ў Х-ХІІ ст. у выніку асыміляцыі мурамы племем вяцічаў.

Прыблізная мапа тэрыторыяў пражываньня балцкіх, славянскіх і фіна-вугорскіх плямёнаў у сучаснай Расеі ў ІХ ст. Сьветла-зялёным абазначаная тэрыторыя племені мурама.

На цяперашні момант некаторыя энтузіясты прадпрымаюць намаганьні па аднаўленьні мовы, апісаньні граматычнага ладу мовы і стварэньні мурамска-расейскіх і расейска-мурамскіх слоўнікаў, для чаго прыцягваюцца матэрыялы заходніх дыялектаў макшанскае мовы, паўночных і паўночна-заходніх дыялектаў эрзянскае мовы, а таксама досьвед параўнальна-гістарычнае лінгвістыкі зь іншымі фіна-вугорскімі мовамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]