Мусульманскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мусульманскі каляндар або Ісламскі каляндармесяцовы каляндар, які выкарыстоўваецца ў ісламе для вызначэньня датаў рэлігійных сьвятаў, а таксама афіцыйны каляндар у пэўных мусульманскіх краінах. Годазьлічэньне вядзецца ад Гіджры (16 ліпеня 622 году н. э.) — даты перасяленьня прароку Мухамада і першых мусульманаў з Мэкі і Мэдыну. З гэтай прычыну ў мусульманскіх краінах каляндар называюць календаром Гіджры (па-арабску: الـتـقـويم الـهـجـري‎, ат-таквіму-л-Гіджры).

Год складаецца з 12 месяцовых месяцаў і ўтрымлівае каля 354 дзён, што на 10 або 11 дзён меней за працягласьць сонечнага году. З гэтай прычыны дні мусульманскіх рэлігійных сьвятаў штогод ссоўваюцца адносна Грэгарыянскага календара.

Суткі, паводле мусульманскага календара, пачынаюцца ў момант заходу сонца, а не апоўначы, як у грэгарыянскім календары.

Месяцы складаюцца з 29 або 30 дзён, звычайна безь якой-колечы бачнай пасьлядоўнасьці. Па традыцыі, першым днём новага месяца лічыцца дзень пасьля астранамічнага маладзіка, калі хутка пасьля заходу сонца на небе можна ўбачыць серп месяца. Калі серп ня быў бачны пасьля 29-га дня месяца, напрыклад, з-за аблокаў або з-за таго, што месяц заходзіць адразу пасьля сонца і неба было яшчэ занадта сьветлым, то новы дзень лічыўся 30-м днём бягучага месяца. Назіраньне месяцовага месяца мусяць засьведчыць прынамсі два вартых даверу мусульманіна.

Такая сыстэма дагэтуль выкарыстоўваецца ў пэўных краінах, напрыклад, у Пакістане і Банглядэшы. Аднак, у большасьці ісламскіх краінаў карыстаюцца астранамічнымі правіламі, якія дазваляюць вылічваць пачатак месяцаў загадзя. У розных краінах выкарыстоўваюцца розныя правілы. Апроч гэтага, розьніца ў чаце паміж заходам сонца і заходам месяца залежыць ад геаграфічных каардынатаў мясцовасьці. Чым далей на ўсход разьмяшчаецца краіна, тым большая імавернасьць, што месяц будзе бачны на небе. Такім чынам, у розных ісламскіх краінах календары адрозьніваюцца і частак адны і тыя ж рэлігійныя сьвяты адзначаюцца ў розныя дні.

Назвы месяцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. мухарамараб. محـرّ م
  2. са́фарصفـر
  3. рабій`у ль-авальربـيع الأول
  4. рабій`у с-саанііربـيع الآخر или ربـيع الـثاني
  5. джумаада ль-ууляجمادى الأول
  6. джумаада ль-аахыр або джумаада с-саанііجمادى الآخر или جمادى الـثاني
  7. ра́джабرجـب
  8. шаабанشعـبا ن
  9. рамадан (цюрк. рамазаан) — رمضا ن
  10. шавальشوّ ال
  11. зуль-ка`даذو الـقـعـدة
  12. зульхіджаذو الحجة

Заўвага. У розных крыніцах трансьлітарацыя назваў месяцаў ісламскага календара можа адрозьнівацца. Падваеньне галоснай літары азначае падаўжэньне.

Пачатак кожнага месяца мусульманскага календара вызначаецца месяцовымі цыклямі, то бок пачатак новай квадры зьяўляецца пачатак новага месяца. Месяцовы месяц можа працягвацца ад зьяўленьня аднаго маладзіка да наступнага, то бок 29 дзён, 12 гадзінаў 44 хвіліны 3,8 сэкунды, таму ў адных месяцах 29 дзён, у іншых — 30. Дадатковыя дні месяца забароненыя, апроч адзінага дня, які прызначаны для ўтрыманьня маладзіка каля 1-га чысла месяца. Гэты дзень уключаецца ў месяц зуль-хіджа.

Дванаццаць месяцовых месяцаў складаюць месяцовы год, які па прыблізных падліках, роўны 354 суткам. Паколькі сапраўдная працягласьць месяцовага месяца складае не 29,5 дзён, а крыху болей, то і працягласьць месяцовага году роўная не 354 дні, а 354,367. З-за таго, што гэты лік не зьяўляецца цэлым, непазьбежна ўзьнікае праблема высакосных гадоў, то бок чаргаваньня простых гадоў, якія ўтрымліваюць 354 дні і падоўжаных гадоў, якія складаюцца з 355 дзён.

Цыкль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цыклю складаецца з 30 гадоў: 19 звычайных гадоў па 354 дні і 11 высакосных па 355 дзён. Высакосныя гады: 2, 5, 7, 10, 13, 16,18, 21, 24, 26, 29-ы. Дадатковы дзень дадаецца да апошняга месяца.

Мусульманскі год заўжды карацейшы за сонечны: на 10 сутак, калі мусульманскі год зьяўляецца высакосным, а сонечны — простым; на 11 сутак, калі абодва гады зьяўляюцца простымі або высакоснымі; і таксама на 12 дзён, калі мусульманскі год зьяўляецца простым, а сонечны — высакосным.

Мусульманскі год не прывязана да сэзонаў, месяцы мігруюць па ўсіх паравінах году, у выніку чаго пачатак году, напрыклад, можа прыпадаць на летнія месяцы грэгарыянскага стылю, а праз пэўны час — на зімовыя.

Спосаб прыблізнага пераводу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г = М + 622 - (М/33)

дзе Г - год паводле Грэгарыянскага календара, М - год паводле мусульманскага календара. Напрыклад, 1410 год паводле мусульманскага календара адпавядаў Г=1410+622-(1410/33)=1989 году. Гэтая формула мае хібнасьць у адзін год.

Формула дла адваротнаг пераводу:

М = Г - 622 + ((Г - 622)/32)

Гіджра на пачатак 21 стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 мухарам 1426 году 10 лютага 2005 году
1 мухарам 1427 году 31 студзеня 2006 году
1 мухарам 1428 году 20 студзеня 2007 году
1 мухарам 1429 году 10 студзеня 2008 году
1 мухарам 1430 году 29 сьнежня 2008 году
1 мухарам 1431 году 17 сьнежня 2009 году
1 мухарам 1432 году 8 сьнежня 2010 году
1 мухарам 1433 году 27 лістапада 2011 году
1 мухарам 1434 году 15 лістапада 2012 году
1 мухарам 1435 году 5 лістапада 2013 году
1 мухарам 1436 году 25 кастрычніка 2014 году
1 мухарам 1437 году 13 кастрычніка 2015 году

Пачатак кожнага месяца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны месяц пачынаецца з нэамэніі, то бок пачатак месяца прыпадае на дзень, калі серп маладога месяца, пасьля маладзіка, робіцца бачным з заходам сонца. Астранамічны маладзік зусім не абавязкова азначае пачатак аднаго зь месяцаў Гіджры. Месяц рухаецца па нябеснай сфэры па вельмі складанай траекторыі, і нягледзячы на тое, што даты маладзікоў можна вылічыць дастаткова дакладна, сапраўдную бачнасьць паўмесяца прадказаць нашмат больш складана. Гэта залежыць ад такіх фактараў як надвор’е, аптычныя ўласьцівасьці атмасфэры і месцазнаходжаньне назіральніка. Таму вельмі складана загадзя прадказаць, калі пачнецца новы месяц.

Цяпер існуюць два меркаваньні наконт пытаньня вызначэньня пачатку месяца: пэўныя мусульмане ўлічваюць мясцовую бачнасьць месяца, у той час як іншыя кіруюцца сьведчаньнямі аўтарытэтных людзей у мусульманскім сьвеце. Іслам дапушчае абедзьве магчымасьці, але гэта вядзе да розьніцы часу пачатку месяцаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мусульманскі каляндарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў