Мухавец (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Рака
Мухавец
Мухавец
Рака Мухавец
Агульныя зьвесткі
Выток сутокі ручая Муха і канала Вец
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 150 км
Сярэднегадавы сьцёк 33,6 м³/с
Плошча басэйну 6350 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Му́хавец, Белы Мухавец — рака ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток Заходняга Буга (басэйн Віслы). Даўжыня — 150 км, плошча басэйну — 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Сярэдні расход вады складае 33,6 м³/с.

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] На рацэ

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Мухавец бярэ пачатак у сутоках ручая Муха і канала Вец у месцы Пружаны. Нясе свае воды пераважна па Палесьсі, у вусьці стаіць глухая грэбля.

Шырыня даліны Мухаўца ў яго сярэдняй плыні складае 400 — 600 м, ніжэй 1,5 — 2 км. Абалона двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі Шэбрын 200 — 400 м, ніжэй 1 — 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5 — 2 м, абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень вады назіраўся ў сакавіку пры разводзьдзі.

Азёрнасьць не перавышае 2%. Азёры разьмешчаныя на поўдні вадазбору. Найвялікшыя зь іх — Сьвіцяскае, Пулямецкае, Астроўскае і Арэхаўскае.

Рака Мухавец у Берасьці
Рака Мухавец у Берасьці

[рэдагаваць] Рэльеф

Вадазбор разьмяшчаецца на паўночна-заходнім ўскрайку Палескай нізіны (Берасьцейскае Палесьсе), які пераходзіць у Прыбускую раўніну. Рэльеф дробнаўзгорысты з дзялянкамі згладжаных канчаткова-марэнных градаў і грудоў вышынёй 5-15 м. Больш прыпаднятая ўсходняя частка разьмешчаная на заходняй пэрыфэрыі платопадобнай водна-ледавіковай раўніны Загародзьдзе.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

Лясы зьмяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або хваёвымі борамі, найбольш значныя зь іх у паўднёвай частцы левабярэжжа. Раўніннасьць рэльефу, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласту покрыўных пародаў спрыяюць шырокаму разьвіцьцю балотаў і забалочаных земляў, якія займаюць паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі вадазбору. Балоты нізінныя, зь іх значная частка асушаная.

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Мухавец — судаходная рака (ад Кобрыня да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй якога разьмешчаная грэбля). Рака злучана Дняпроўска-Бускім каналам з ракой Прыпяць.

Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі па стане на 01.01 2006 р. мэліяраваная, здадзена ў эксплуатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў.

У сувязі з тым, што рэчышча зашлюзаванае і каналізаванае, натуральны рэжым ракі скажоны.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць] Крыніцы

Асабістыя прылады