Мухамад Аль-Харэзьмі
| Мухамад ібн Муса Аль-Харэзьмі | |
| محمد بن موسی خوارزمی | |
| Род дзейнасьці | матэматыка, астраномія, геаграфія |
|---|---|
| Дата нараджэньня | каля 783 |
| Дата сьмерці | каля 850 |
Мухамад ібн Муса Аль-Харэзьмі (па-пэрсыдзку: محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, каля 783 — каля 850, Харэзм) — вялікі пэрсыдзкі матэматык, астраном і географ, заснавальнік клясычнай альгебры.
Зьвестак аб жыцьці аль-Харэзьмі захавалася ня шмат. Значны пэрыяд свайго жыцьця ён правёў у Багдадзе, узначальваючы пры халіфе аль-Мамуне бібліятэку «Дома мудрасьці». У 827 годзе прымаў удзел у вымярэньні даўжыні градуса зямнога мэрыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку ўзначальваў экспэдыцыю да хазараў. Апошні ўспамін аб ім датуецца 847 годам.
Аўтар кнігі «Аб індыйскім зьлічэньні», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сыстэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагодзьдзі яна была перакладзена на лацінскую мову й адыграла вялікую ролю ў развіцьці эўрапейскай арытмэтыкі й ўкараненьні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэднявечнай Эўропе ўсю сыстэму дзесятковай арытмэтыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін альгарытм, упершыню выкарыстаны Лэйбніцам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мухамад Аль-Харэзьмі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў