Муха (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Муха
Муха
Лацінская назва Musca
 · у родным склоне Muscae
 · скарот Mus
Простае ўзьняцьцё 12,456г
Схіленьне −70,341°
Квадрант SQ3
Плошча 138 кв. гр. (77-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 13
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Мухі (2,69m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 440
(15,07 сьв. г., 4,62 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +10° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Му́ха (па-лацінску: Musca, Mus) — невялікае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, ня бачнае з тэрыторыі Беларусі[1]. Сузор’е зьяўляецца адным з дванаццаці, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Кейсэра і дэ Гаўтмана, на 35-см нябесным глёбусе Плянцыюс з Хондыем упершыню выявілі яго ў 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У нябесным атлясе сузор’е ўпершыню зьявілася ў Ёгана Баера ва «Ўранамэтрыі» 1603 году.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Муха ў начным небе.

Найболей яскравыя зоркі, α Мухі і β Мухі, маюць бляск 2,7m і 3,0m адпаведна[1]. У сузор’і Мухі знаходзіцца рэнтгенаўская новая GRS 1124-683, якая зьяўляецца падвойным аб’ектам з зоркай і чорнай дзіркай. У 1991 годзе, калі быў знойдзены выкід выпраменьваньня, апошняе сталася вынікам анігіляцыі пазытронаў. У Мусе таксама знаходзіцца незвычайнага кшталту плянэтарная туманнасьць NGC 5189, што ляжыць за 3000 сьв. гадоў ад Зямлі. Сваім выглядам яна нагадвае мініятурную крабападобную туманнасьць. У сузор’і можна сустрэць Туманнасьць Пясочны Гадзіньнік (MyCn 18), якая месьціцца ў 8000 сьв. гадоў. Каля δ Мухі ляжыць параўнальна старая шаравая скупнасьць NGC 4833 на адлегласьці 21 200 сьв. гадоў — яе часткова зацьмяваюць пылавыя аблокі ў галяктычнай плоскасьці. Шаравая скупнасьць NGC 4372, што знаходзіцца каля γ Мухі, цямнейшая і гэтак жа зацемненая пылавымі аблокамі, але яна распасьціраецца на больш кутавых хвілін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Муха пад першапачатковай назвай Apis (па-беларуску: Пчала) была ўведзеная ў канцы XVI стагодзьдзя Ісакам Баўтыстай (лац. Isaac Bautista), каб запоўніць яшчэ не занятую частку зорнага неба каля паўднёвага полюсу, а таксама каб стварыць «ежу» для Хамэлеона (на нябесных мапах XVII ст. выразна бачна, як хамэлеон языком намагаецца злавіць насякомае). У 1752 годзе Нікаля Люі дэ Лякайль перайменаваў сузор’е ў Musca Australis — Паўднёвую Муху — каб адрозьніць ад цяпер скасаванага сузор’я Паўночная Муха, якое складалася з колькіх зорак Барана, і каб пазьбегнуць блытаніцы з Райскай Птушкай (у лацінскіх назвах, параўн.: Apus — Apis). Цяпер сузор’е мае назву Муха (лац. Musca).[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Муха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 41
  2. ^ Horvatin, Shane Obsolete Constellations: Apis(анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
  • Hamilton, Thomas W. Useful Star Names. — Viewlex, 1968.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Муха (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 12г 27х 36с, −70° 20′ 24″