Мэдытацыя ў будызьме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Медытацыя - сядзеньне са скрыжаванымі нагамі, роўнай сьпінай і ўстаноўленай уважнасьцю перад сабой. Медытуючы імкнецца ня мець думак, у чым можа дапамагчы назіраньне за дыханьнем.

Іншымі словамі медытацыя гэта працэс самапаглыбленьня з мэтай самадасканаленьня, пры якім істота застаецца сам на сам са сваёй сьвядомасьцю. Мэтай медытацыі зьяўляецца дасягненьне стану браку думак альбо стану розуму, "які нагадвае прастору" (Пустка), стану браку пачуцьця асабовага "я", дасягненьне спакою, ачышчэньне розуму, разьвіцьцё мудрасьці, паляпшэньне здароўя і такім чынам прадаўжэньне працягласьці жыцьця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца зь цярпеньня і г.д.[1]

Мудрасьць выплывае зь медытацыі, безь медытацыі мудрасьць занікае. Няхай чалавек - ведаючы аб гэтых двух сьцежках, разьвіцьця і заняпаду - так кіруе сабой, каб яго мудрасьць магла ўзрастаць. (282 верш Дхамапады)
Тыя з вучняў Гатамы, якія ўдзень і ўначы бесьперастанку раскашоўваюцца практыкаваньнем медытацыі, заўсёды будзяцца шчасьліва. (301 верш Дхамапады)
Як глухі музыка,
Які выклікае радасьць іншых,
Але ня можа цешыцца ўласнай музыкай:
Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
Як перавозьнік на рацэ,
Які дапамагае іншым пераправіцца,
Аднак сам да сьмерці застаецца на адным беразе:
Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
Так як смаку мялісы
Не пазнаць дзякуючы апісаньню,
Так таксама смак пусткі
Належыць пазнаць празь медытацыю. (Словы Буды з Сутры Гірлянды Кветак)
У медытацыі, о мніхі,
Хаця спыніўся рух розуму,
То аднак прадметы ўсё яшчэ зьяўляюцца сьвядомасьцям глуздаў.
Прадметы віруюць рухамі самсары. (Словы Буды з Сутры Падставаў Дысцыпліны)
У радасьці медытацыі, у поўні ведаў і ў моцы апанаваньня становімся цалкам асьветленым прыстанішчам для іншых. (Словы Буды з Сута Ніпата)
З усіх сьлядоў
Найбольшыя сьляды слана.
З усіх медытацыяў уважнасьці
Найбольшая датычыць сьмерці.
(34 старонка польскага перакладу Тыбецкай Кнігі Жыцьця і Паміраньня, Сог'ял Рынпочэ; з Сутры Махапарынірваны)[2]

Седзячы нерухома ў маўчаньні, са спакойным розумам, дазволь думкам і эмоцыям, усяму, што зьяўляецца, прыходзіць і адыходзіць, без хапаньня, без чапляньня. (66 старонка п.п.)

Калі твой розум можа сам супакоіцца, калі можаш проста спачываць у яго чыстай сьвядомасьці, не патрэбны табе ніводны адмысловы спосаб медытаваньня. (67 старонка п.п.)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатыры Шляхетныя Праўды

Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка

Вэганства

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "Тыбецкая Кніга Жыцьця і Паміраньня" Сог'ял Рынпочэ (назва арыгіналу The Tibetian Book of Living and Dying by Sogyal Rinpoche; у польскім перакладзе "Tybetańska Księga Życia i Umierania" Sogjal Rinpocze http://wyborcza.pl/1,75517,2891488.html)
  2. ^ Старонка Беларускіх Будыстаў http://spakoj.eu/