Мэер Ланскі
| Мэер Ланскі | |
| Meyer Lansky | |
Мэер Ланскі, 1958 |
|
| Імя пры нараджэньні | Мэер Сухаўлянскі |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1902 |
| Месца нараджэньня | Горадня |
| Дата сьмерці | 15 студзеня 1983 |
| Месца сьмерці | Маямі Біч, Флорыда |
Мэер Ланскі (па-ангельску: Meyer Lansky; пры нараджэньні — Мэер Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Горадня — 15 студзеня 1983, Маямі Біч, Флорыда) — амэрыканскі гангстэр габрэйскага паходжаньня, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амэрыканска-габрэйскага крымінальнага сьвету, які разам з Чарлзам «Лакі» Лучыяна зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Ланскі стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсыл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вэгасу. Паводле пэўных зьвестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнэс на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі зьяўляўся сябрам габрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і граў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага сьвету (хаця часам узьнікаюць рознагалосьсі наконт паўнавартаснай значнасьці гэтай ролі).
Памёр у веку 80 гадоў ад раку лёгкіх.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэер Ланскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- TUTэйшыя ў свеце. Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі // TUT.BY, 16 студзеня 2010 г.
- Ева Тривус, Меир Лански(рас.)