Мэзазой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мэзазой або Мэзазойская эра — прамежак часу ў геалягічнай гісторыі Зямлі ад 251 млн да 65 млн гадоў таму, адна з трох эр Фанэразоя. Упершыню вылучаны ў 1841 годзе брытанскім геолягам Джонам Філіпсам.

Мэзазой — эра тэктанічнай, кліматычнай і эвалюцыйнай актыўнасьці. Адбываецца фармаваньне асноўных контураў сучасных мацерыкоў і гораўтварэньня на пэрыфэрыі Ціхага, Атлянтычнага і Індыйскага акіянаў; падзел сушы спрыяў відаўтварэньню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часавага пэрыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэньні новых відаў жывёлаў. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасьці жыцьця наблізілася да сучаснага яе стану.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэзазойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў