Мэзаліт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэзаліт (сярэдні каменны век, ад стар.-грэц. μέσος — сярэдні і λίθος — камень) — пэрыяд паміж палеалітам і нэалітам, з варыянтамі датаваньня ад 15 да 6 тыс. год да н. э.
Пачатак мэзаліту (канец плейстацэну) зьвязаны са сканчэньнем Ледавіковага пэрыяду ў Эўропе і зьнікненьнем мэгафаўны, што закранула большасьць культураў эўрапейскага рэгіёну. Скончыўся з распаўсюджаньнем земляробства ў розных мясцовасьцях.
Найважнейшыя дасягненьні мэзаліту — вынаходніцтва луку і стрэл і прыручэньне жывёлаў. Зьявіліся першыя мэдыцынскія навыкі.
Глядзі таксама [рэдагаваць]
Мэзаліт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў