Мэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Мэка
Панарама Мэкі
Герб Сьцяг
Мянушка: Umm Al Qura (Маці ўсіх вёсак)
Плошча 850 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць
1 700 000
2 500 000
4 200
Часавы пас
 - улетку
+3
+3
Месцазнаходжаньне Мэкі

Мэ́ка (па-арабску: مكة) – адзін з самых вялікіх гарадоў Саудаўскай Арабіі, сьвяты горад ісьляму. Знаходзіцца ў падножжа горнага масіву Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, у 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн. чалавек.

Мэка зьяўляецца цэнтрам ісьляму, і самым сьвятым горадам для мусульманаў, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігій забаронены. Згодна з уяўленьнямі мусульманаў у Мэке нарадзіўся прарок Мухамэд571 годзе), а так сама месца артыманьня мэкскіх сураў Карану. Пасьля вяртаньня прарока Мухамэда з Мэдыны ў Мэку ў 630 годзе горад зьяўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульманаў. Пасьля ўсталяваньня ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе, яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Мэкі захоўвалі незалежнасьць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасьля далучэньня Мэкі ў склад Атаманскай імпэрыі ў 1517 годзе. З 1924 года Мэка належыць Саудаўскай Арабіі.

Самым вядомым месцам горада зьяўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Мухамэдам – Кааба. Вакол яго пабудаваны мячэт Аль-Харам, у якім адначасова могуць памясьціцца 300 тыс вернікаў. Гэта самае сьвятое месца для мусульманаў. У паўднёва-усходнім куце Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad), які зьяўляецца мэтай хаджа – паломніцтва міл’ёнаў мусульманаў. Чорны камень – гэта мэтэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алах.

Упершыню горад узгадваецца як Макараба, які, да зьяўленьня ісьляму меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Ўсходу і Міжземнамор’ем, зьяўляўся рэлігійным цэнтам паганскіх плямёнаў Арабійскай паўвыспы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Мэкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады