Мэльбурн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэльбурн
Melbourne
Мэльбурн
Flag of Melbourne.PNG
Сьцяг Мэльбурну
Першыя згадкі: 1835
Горад з: 1847
Краіна: Аўстралія
Штат: Вікторыя
Плошча: 8806 км²
Насельніцтва (2007)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

3 806 092 чалавекі
432 чал./км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+10
UTC+11
Геаграфічныя каардынаты: 37°49′14″ пд. ш. 144°57′41″ у. д. / 37.82056° пд. ш. 144.96139° у. д. / -37.82056; 144.96139Каардынаты: 37°49′14″ пд. ш. 144°57′41″ у. д. / 37.82056° пд. ш. 144.96139° у. д. / -37.82056; 144.96139
Мэльбурн на мапе Аўстраліі
Мэльбурн
Мэльбурн
Мэльбурн
http://melbourne.vic.gov.au/

Мэльбурн (па-ангельску: Melbourne [ˈmɛlbə(r)n], мясцовае вымаўленьне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтар штату Вікторыя, разьмешчаны вакол заліва Порт-Філіп. Колькасьць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёну чалавек (паводле ацэнак на 2007)[1].

Горад лічыцца адным з асноўных камэрцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мэльбурн таксама часта завуць «спартовай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартовыя і культурныя падзеі ў жыцьці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэньнем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мэльбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасьці[2]. Тут жа 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Брытанскай Садружнасьці нацыяў, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш разьвітых краін.

Мэльбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасьля зьяўленьня першага эўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў мэтраполію і стаў да 1865 году самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо напачатку XX стагодзьдзя ён саступіў пальму першынства Сыднэю[5].

У пэрыяд з 1901 году, калі была ўтворана Фэдэрацыя Аўстраліі, і да 1927 году, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбэра, у Мэльбурне разьмяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Regional Population Growth, Australia, 2006-07.(анг.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 2010-02-08 г.
  2. ^ а б Commonwealth Games Melbourne 2006(анг.). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Праверана 2010-02-08 г.
  3. ^ City of Melbourne. Settlement – foundation and surveying.(анг.). City of Melbourne. Праверана 2010-02-08 г.
  4. ^ James Jupp. Fassa The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia.(анг.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 2010-02-08 г.
  5. ^ Robert. Lee Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970.(анг.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 2010-02-08 г.
  6. ^ Kristin.Otto When Melbourne was Australia’s capital city.(анг.). The University of Melbourne/. Праверана 2010-02-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэльбурнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў