Мэльбурнскі музэй
| Мэльбурнскі музэй | |
| Melbourne Museum | |
| Месцазнаходжаньне | Мэльбурн, Аўстралія |
|---|---|
| Створаны | 1854 |
| Адрас | Melbourne Museum, 11 Nicholson St, Carlton, Victoria, 3053 |
| http://museumvictoria.com.au/melbournemuseum/ | |
Каардынаты: 37°48′12″ пд. ш. 144°58′17″ у. д. / 37.803337° пд. ш. 144.971445° у. д. Мэльбурнскі музэй (па-ангельску: Melbourne Museum) — гістарычны музэй, які разьмяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнс, Мэльбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынка музэю, разьмяшчаецца іншая важная дастапомнасьць гораду — Каралеўскі выставачны цэнтар. Мэльбурнскі музэй лічыцца найбуйнейшым музэем у Паўднёвым паўшар'і.
Экспазыцыі музэю разьмешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазыцыяў.
У будынку музэя, апроч асноўных выставаў, разьмяшчаюцца таксама некалькі глядзельных заляў і тэатраў. Сярод іх Амфітэатар Сыднэя Маера і тэатар Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музэю разьмешчаны Дыскавэры-Сэнтэр, грамадзкі дасьледчы цэнтар. На гэтым жа ўзроўні разбмешчаны кінатэатар IMAX, у якім можна паглядзець аб'ёмныя і дакумэнтальныя фільмы. Акрамя таго, у музэі знаходзяцца кавярня і сувэнірная крама.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэльбурнскі музэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў