Мэльхіёр Гедройц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэльхіёр Гедройц
Melchijor Giedrojc. Мэльхіёр Гедройц.jpg
Мэльхіёр Гедройц. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Giedroyć.svg
Герб «Кітаўрас»
Біскуп жамойцкі
1576 — 1609
Папярэднік: Юры Пяткевіч
Наступнік: Мікалай Пац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1536
Памёр: 6 красавіка 1609
Род: Гедройцы
Бацькі: Матэвуш Гедройц
Ганна Крошынская

Мэльхіёр Гедройц (Мальхер; 1536[1]6 красавіка 1609, Варні) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Жамойцкі біскуп1575), апякун летувіскага пісьменства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне й адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь літоўскага княскага роду Гедройцаў, які ў 16 ст. ужо ня меў значнае палітычнае ролі ў дзяржаве. Бацька Мэльхіёра, Матэвуш Гедройц, служыў пры двары каралевы Боны, зь яе пратэкцыі быў намесьнікам у Кернаве і Майшаголе, пазьней маршалкам гаспадарскім. Маці — княгіня Ганна з Крошынскіх.

Навучаўся ад 1550 у Каралявецкім, Вітэнбэрскім, Цюбінгенскім, Ляйпцыскім унівэрсытэтах, навуковай ступені не атрымаў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1569 як пасол ад Віленскага павету на Люблінскі сойм падпісаў акт Люблінскае вуніі. Невядома, ці быў Мэльхіёр Гедройц пратэстантам, але ўжо ў 1570-я напэўна быў каталіком, а ў 1571 стаў сьвятаром. Апекаваны віленскім біскупам Валерыянам Пратасевічам, у 1572 атрымаў ад яго прызначэньне кусташам капітула. Пасьля сьмерці жамойцкага біскупа Юрыя Пяткевіча (ліпень 1574) удзельнікі віленскай канвакацыі прапанавалі на яго месца Мэльхіёра Гедройца. У 1575 езьдзіў у Францыю, каб прысягнуць Генрыку Валезы. 16 студзеня 1576 зацьверджаны рымскім папежам Рыгорам XIII, рукапакладзены ў сан жамойцкага біскупа 22 красавіка 1576 у Вільні, пры прызначэньні адзначаліся яго вялікія веды ў галіне кананічнага права і тэалёгіі.

Партрэты М. Гедройца
Невядомы мастак, 1585
Невядомы мастак

Браў актыўны ўдзел ў грамадзкім жыцьці Вялікага Княства Літоўскага. 25 траўня 1580 у Віленскай катэдры ўручыў Стафану Баторыю капялюш і меч, пасьвянцоныя папежам на паход на Масковію. Як сэнатар вызначыўся на соймах, неаднакроць узначальваў камісіі па ўстанаўленьні дзяржаўных межаў і міру з Масковіяй. М. Гедройц таксама працаваў у скарбовым трыбунале, рэвізаваў гаспадарскую маёмасьць. У гістарыяграфіі ацэньваецца як «літоўскі сэпаратыст» (Станіслаў Гэрбст), «літоўскі патрыёт» (Зянонас Івінскіс), адной з важнейшых мэтаў лічыў захаваньне дзяржаўнасьці ВКЛ пасьля Люблінскай вуніі.

Быў адным з самых актыўных біскупаў — прыхільнікаў Контрарэфармацыі. За сваё змаганьне з адраджэньнем паганства атрымаў мянушку «другога хрысьціцеля Жамойці», асабіста ўдзельнічаў у вырубцы сьвятых дубоў і згашэньні паганскага агню на Гары Біруты. Згодна з пастанаўленьнямі Трыдэнцкага сабору шмат зрабіў для рэформаў у каталіцкім касьцёле, спрыяў падрыхтоўцы летувіскамоўных сьвятароў, выданьню летувіскіх тэкстаў. За яго біскупствам, у 1603 у Жамойці быў заснаваны першы бэрнардынскі кляштар. У 1607 заснаваў адмысловую місію для латышоў. Падараваў уласную бібліятэку (каля 100 кніг) езуіцкаму калегіюму ў Крожах. Часта наведваў парафіі, прапаведваў па-летувіску, сам слухаў споведзі вернікаў. Пахаваны ў катэдральным саборы ў Варнях.

Культурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для культурнай дзейнасьці біскупа ў Жамойці характэрная, паводле З. Івінскіса, летувіская накіраванасьць. Сваім коштам выдаў «Пастылу каталіцкую» Якуба Вуека (1599) у перакладзе Мікалая Даўкшы — першую летувіскую кнігу друкаваную ў ВКЛ, а таксама пераклад Катэхізіса езуіта Лядэсмы («Катэхізіс, або навука, неабходная кожнаму хрысьціяніну», 1595). Апекаваў Мацею Стрыйкоўскаму, якому даў пасаду каноніка жамойцкага.

Адзіны вядомы твор аўтарства М. Гедройца — «Элегія на сьмерць Кацярыны Валовіч» (Elegia in mortem Catharinae Wolowicz, Regiomonti, 1561), празь зьмест твору бачна добрае веданьне аўтарам антычный і хрысьціянскай літаратуры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Гедройцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 521.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Ivinskis Z. Merkelis Giedraitis arba Lietuva dviejų amžių sąvartoje // Rinktiniai raštai, T. 4. — Roma, 1987.
  • Jonas Boruta. Didysis Žemaičių ganytojas Merkelis Giedraitis // Mikalojaus Daukšos «Katekizmui» – 400. — Klaipėda, 1995. P. 15—23.
  • Rabikauskas P. Krikščioniškoji Lietuva. — Vilnius, 2002. P. 157—159.
  • Ulčinaitė E. Merkelis Giedraitis — vyskupas, mecenatas, poetas // «Naujasis židinys» Nr. 9/10, 1999. P. 444—453.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэльхіёр Гедройцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў