Мэлядрама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луі-Леаполь Буаі(fr) «Уплыў мэлядрамы» (1830)

Мэлядра́ма (грэц. μέλος + δρᾶμα — песьня + дзеяньне) — п’еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуцьцёвасьцю і рэзкім проціпастаўленьнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасьць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсьцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасьць. Узьнікла ў сярэдзіне XVIII ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналёгі і дыялёгі дзейных асобаў чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Эўрыдыка» Еўсьцігнея Фаміна(en) на словы Якава Княжніна(en), 1792). З канца XVIII ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў эўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадзкага ўзрушэньня. Затуханьне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцьця[1].

У кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кадр фільма «Зьнесеныя ветрам» (1939)

У кінэматографе мэлядрама апісвае ўзвышаныя пачуцьці і ракавыя абставіны. Вызначаецца кантрастнасьцю ў абмалёўцы дзейных асобаў, напружанасьцю дзеяньня і павучальным канцом. У выглядзе фільму зьявілася ў 1900-я гг. (француская стужка «Любоўны раман»(ru), 1904). У Эўропе ўвасабляе аповед аб пакутлівай ахвяры, што паддалася спакусе (пераробкі на італьянскую стужку «Спадарыня з камэліямі»(it), 1915). Такую ролю выконвалі акторкі Грэта Гарбу (Швэцыя), В. Лі (Ангельшчына), Аста Нільсэн(en) (Данія) і ўкраінка Вера Халодная[прыбраць шаблён] (Расейская імпэрыя). Да вышыні сусьветнага мастацтва жанр узьняў Чарлі Чаплін («Парыжанка»(en), 1923). У амэрыканскім кіно зьмяшчае апавяданьне аб сучаснай Папялушцы, што шчасьліва заканчваецца («Сьмешная дзяўчынка»(en) рэжысэра Ўільяма Ўайлера, 1968). У Расеі адпаведнікам служыць фільм Уладзімера Мяншова(en) «Масква сьлёзам ня верыць»(en) (1979). Пры рамантычнай скіраванасьці апавядае аб любоўных прыгодах жанчыны ў жвавым пошуку каханьня. У ЗША — Віктар Флемінг «Зьнесеныя ветрам»(en) (1939), Робэрт Ўайз(en) «Ўэстсайдзкі расказ»(en) (1961) і Артур Гілер(en) «Любоўны расказ»(en) (1970). У Францыі — Клёд Лёлуш «Мужчына і жанчына»(fr) (1966), 5-сэрыйны фільм пра Анжаліку 1964—1968 гадоў.

Пры паходжаньні дзейных асобаў з простых людзей мэлядрама вылучаецца выкарыстаньнем сямейна-побытавых і грамадзкіх звычаяў народу. Народны экранны эпас ёсьць адметнасьцю італьянскага нэарэалізму (Карлё Лідзані(en) «Летапіс бедных каханкаў»(it), 1953 і Люіджы Камэнчыні(en) «Дзяўчына Бубы»(en), 1963), індыйскай музычнай плястыкі (Радж Капур(en) «Бадзяга»(en), 1951), аргентынскай музычнай культуры (Хуліё Сарасэні(en) «Узрост каханьня»(en), 1954), расейскіх народнага лубка(en) (Іван Пыр’еў(en) «Сьвінарка і пастух»(ru), 1954) і музычнага шоў (Рыгор Аляксандраў(en) «Цырк»(en), 1936)[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі мэлядрама ўзьнікла ў пачатку XX ст. падчас адраджэньня беларускага прафэсійнага(en) тэатру. Разьвівалася праз увядзеньне асобных складнікаў мэлядрамы. Творцы абіралі даходлівы для гледачоў выгляд, найбольш просты і адчынены спосаб узьдзеяньня на пачуцьці. Беларуская мэлядрама мае дэмакратычную накіраванасьць, грамадзкую напоўненасьць і значнасьць. Пакінула значны адбітак на драматургіі Каруся КаганцаУ нашым шчасьці няшчасьце схавана» і «Сын Даніла»), Максіма ГарэцкагаАтрута»), Канстанцыі БуйлоСягоньняшнія і даўнейшыя»), Леапольда РодзевічаБлуднікі» і «Пакрыўджаныя»), Уладзіслава ГалубкаАпошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Праменьчык шчасьця», «Ганка» і «Пан Сурынта»), Міхася ЧаротаНа Купальле») і Васіля ГарбацэвічаЧырвоныя кветкі Беларусі»). З 2-ой паловы 1920-х гг. разьвіцьцё жанру запаволілася. Асобныя прыёмы і складнікі выкарысталі ў сваіх п’есах Кандрат КрапіваЛюдзі і д’яблы» і «На вастрыі»), Пятро ВасілеўскіДзіўны дом»), Іван ШамякінІ змоўклі птушкі») і Анатоль ДзялендзікГрэшная любоў»)[1].

У беларускім кіно разьвілася ў сямейна-побытавы любоўны фільм: Уладзімер Корш-Саблін «Маё каханьне» (1940), Восіп Шульман «Зялёныя агні» (1956) і «Шчасьце трэба берагчы» (1958), Сяргей Сплашноў «Нашыя суседзі» (1957) і «Каханьне трэба берагчы» (1959), Зьміцер Зайцаў «Кветкі правінцыі» (1995). Мэлядраматычныя рысы мае шэраг гістарычных фільмаў: Уладзімер Гардзін «Кастусь Каліноўскі» (1928), Корш-Саблін «Чырвонае лісьце» (1958) і Мікалай Фігуроўскі «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1959), таксама тэлесэрыялы «Раман імпэратара» Дыямары Ніжнікоўскай (1994) і «Пракляты ўтульны дом» Уладзімера Арлова (1999)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Анатоль Сабалеўскі, Вольга Нячай. Меладрама // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 269-270. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9