Мэлілья
| Мэлілья | |||||
|
|||||
| Плошча: | 20 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
72 000 3 343 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 35°18′ пн. ш. 2°57′ з. д. / 35.3° пн. ш. 2.95° з. д.Каардынаты: 35°18′ пн. ш. 2°57′ з. д. / 35.3° пн. ш. 2.95° з. д. | ||||
|
Мэлілья на мапе Гішпаніі
Мэлілья
|
|||||
Мэлі́лья (па-гішпанску: Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, аддзельная адміністрацыйная адзінка Гішпаніі, анкляў у паўночнай Афрыцы на паўночным узьбярэжжы Марока. Горад зьяўляецца вольным портам, буйны цэнтар рыбалоўства і рыбапераапрацоўцы. Плошча складае 20 км². Колькасьць жыхароў (у асноўным гішпанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны фінікійцамі пад назвай Русадзір. Потым гэта фінікійская калёнія была заваяваная Картагенам, а пазьней Рымам. Пад арабскае панаваньне горад трапіў у VII стагодзьдзі. У 1497 годзе горад занялі гішпанцы. Некалькі стагодзьдзяў горад заставаўся невялікім гішпанскім умацаваньнем. Росквіт наступіў у 1880 годзе.
З 1921 да 1926 года Мэлілья была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвам Абд аль-Крыма.
У 1995 годзе Мэлілья атрымала статус аўтаноміі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэлілья — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў