Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма (па-нямецку: ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхе) — пратэстанцкая царква ў Бэрліне на вуліцы Курфюрстэндам, адзін з сымбаляў сталіцы Нямеччыны і адна з самых любімых цэркваў бэрлінцаў.
Мэмарыяльная царква была збудаваная па праекце архітэктара Франца Швэхтэна ў 1891—1895 гг. у гонар першага нямецкага кайзэра Вільгельма I па загадзе яго ўнука, апошняга кайзэра Нямеччыны Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Бэрліна (яе вышыня складала 113 м).
Аднак у сярэдзіне XX ст. царквы наканавана было стаць мэмарыялам разбурэньня і стварэньня. 23 лістапада 1943 года ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усе мінае!», а празь некалькі гадзінаў храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзьнікаў.
Калі пасьля вайны паўстаў плян пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна са шматлікіх бэрлінскія газэтаў атрымала больш за 47 тысяч гнеўных лістоў пратэсту.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў