Мэнла-Парк (Каліфорнія)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мэнла-Парк | |
| Menlo Park | |
| Горад з: | 1874 |
| Штат: | Каліфорнія |
| Акруга: | Сан-Матэё |
| Мэр: | Рыч Клайн |
| Плошча: | 45,1 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
30 785 1173,4 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-8 UTC-7 |
| Паштовы індэкс: | 94025-94029 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 37°27′15″ пн. ш. 122°10′43″ з. д. / 37.45417° пн. ш. 122.17861° з. д.Каардынаты: 37°27′15″ пн. ш. 122°10′43″ з. д. / 37.45417° пн. ш. 122.17861° з. д. |
|
Мэнла-Парк на мапе Каліфорніі
Мэнла-Парк
|
|
| http://www.menlopark.org/ | |
Мэнла-Парк (па-ангельску: Menlo Park) — горад у акрузе Сан-Матэё, Каліфорнія, ЗША. Паводле зьвестак на 2008 год горад меў 30 014 жыхароў.[1]
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У XIX стагодзьдзі два ірляндзкія эмігранты, Дэніс Олівэр і Д. МакГлін, набылі кавалак зямлі плошчай 6,9 км², на месцы якога існуе сучасны Мэнла-Парк. У 1850-х яны ўсталявалі драўляныя брамы з надпісам «Menlo Park» (цяпер перакрыжаваньня Middle Avenue і El Camino Real).[2] У 1863 годзе ля Мэнла-Парк зьявілася чыгуначная станцыя чыгункі Сан-Францыска — Сан-Хасэ.[3] У 1870 годзе зьявілася паштовая станцыя і ўжо ў 1874 годзе мястэчка набыло статус гораду.[2]
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- 4 верасьня 1998 году на гараж у якасьці юрыдычнага адрасу была зарэгістраваная Google Inc.[4]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Menlo Park city, California — ACS Demographic and Housing Estimates: 2006—2008 // U.S. Census Bureau (анг.)
- ^ а б Durham, David L (1998). California’s Geographic Names: A Gazetteer of Historic and Modern Names of the State Clovis, CA: Word Dancer Press. стст. 662. ISBN 1-884995-14-4. (анг.)
- ^ Hoover, Mildred Brooke; Douglas E Kyle (2002). Historic Spots in California (4th edition ed.) Stanford, CA: Stanford University Press. стст. 405. ISBN 0-8047-4483-1 (анг.)
- ^ Google Milestones - Corporate Information // Google (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэнла-Парк (Каліфорнія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Злучаныя Штаты Амэрыкі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |