Мэрсія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэрсія (па-ангельску: Mercia, ст.-анг. Mierc) — адно з англасаксонскіх каралеўстваў, якое праіснавала з VI па X стагодзьдзі, уваходзіўшы ў так званую Гептархію.
Разьмяшчалася ў даліне ракі Трэнт на захадзе цэнтральнай Ангельшчыны, што адпавядае сучасным цэнтральным графствам Вялікабрытаніі (рэгіёны Ўэст-Мідлэндз і Іст-Мідлэндз). Мэрсія межавала з Нартумбрыей, Поўісам, каралеўствамі паўднёвай Валіі, Ўэсэксам, Сасэксам, Эсэксам і Ўсходняй Ангельшчынай.
На сучасны момант назва шырока ўжываецца рознымі арганізацыямі, такімі як вайсковыя фармаваньні, грамадзкія, камэрцыйныя й добраахвотніцкія таварыствы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэрсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |