Мэры Патрысія Макэліс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэры Патрыcія Макэліс (ірл. Máire Pádraigín Bean Mhic Ghiolla Íosa, англ. Mary Patricia McAleese, нар. 27 чэрвеня 1951, Бэлфаст, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі палітык, прэзыдэнт Ірляндыі з 11 лістапада 1997 году, ад партыі Фіяна Файл, другая жанчына на гэтай пасадзе. Абраная пасьля датэрміновай адстаўкі Мэры Робінсан. Да гэтага была прафэсарам Дублінскага ўнівэрсытэта. У 2004 годзе пераабраная на другі тэрмін у адсутнасьць апанэнтаў.
Мэры Патрысія Макэліс зьяўляецца вялікім прыхільнікам аб’яднаньня Ірляндыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэры Патрысія Макэліс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў