Мэры Шэлі
| Мэры Ўолстанкрафт Шэлі | |
| Mary Wollstonecraft Shelley | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Mary Wollstonecraft Godwin |
| Нарадзіўся | 30 жніўня 1797 |
| Памёр | 1 лютага 1851 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
| Гады творчасьці | 1818—1831 |
| Напрамак | рамантызм |
| Дэбют | «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй» |
Мэры Ўолстанкрафт Шэлі (па-ангельску: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лёндан — 1 лютага 1851) — ангельская паэтка і пісьменьніца рамантычнага жанру.
Яе бацькі – Ўільям Гудвін (лібэральны філёзаў, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Ўолстканкрафт (вядомая фэміністка, настаўніца і пісьменьніца). Маці памёрла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам зь яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненьнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялёгіі.
У 1814 годзе, ва ўзросьце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным ангельскім паэтам Пэрсі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадзкага меркаваньня, яны вырашылі пераехаць у кантынэнтальную Эўропу. Там Мэры пазнаёмілася зь іншым ангельскім паэтам Лордам Байранам.
Першай аповесьцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесьць “Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй” (1818 год), натхненьнем для якой былі навуковыя дасьледаваньні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.
Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:
Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэры Шэлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў