Мэсут Эзіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэсут Эзіль
Мэсут Эзіль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1988 (25 гадоў)
Гэльзэнкірхэн, Нямеччына
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2008—2010
2010—2013
2013—
Шальке 04
Вэрдэр
Рэал Мадрыд
Арсэнал
30 (0)
71 (13)
105 (19)
26 (5)
Зборныя
2009— Нямеччына 62 (18)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
21 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
13 ліпеня 2014.

Мэсут Эзіль (па-нямецку: Mesut Özil; 15 кастрычніка 1988, Гэльзэнкірхэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня, паўабаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шальке 04»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэсут пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Шальке 04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» й «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[1].

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клюбам «Вэрдэр».

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Эзіля ў гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд»[2]. 29 жніўня 2010 года Эзіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальлёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Сэрхіё Каналеса, матч скончыўся зь лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Мэсут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся зь лікам 6:1.

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 верасьня 2013 году Эзіль пагадзіўся далучыцца да ангельскага клюбу «Арсэнал»[3]. Сума трансфэру й тэрмін дзеяньня кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, зьдзелка абышлася лёнданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разьлічаны на пяць гадоў[4]. Такім чынам, гэты транфэр ёсьць самым дарагім трансфэрам нямецкага футбаліста за гісторыю[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 лютага 2009 года Мэсут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны. На чэмпіянаце сьвету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Нямеччыны ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[6]. На чэмпіянаце сьвету ў ПАР быў уключаны ў сымбалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званьне лепшага гульца чэмпіянату сьвету. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Мэсут забіў 8 галоў і разам з камандаў адправіўся на фінальны турнір у Бразылію, дзе стаў чэмпіёнам сьвету.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вэрдэр»:

«Рэал» Мадрыд:

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэсут Эзільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў