Мэталюргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
На мэталюргічным прадпрыемстве

Мэталюргія (па-грэцку: μεταλλουργέω, літаральна «дабываю руду») — вобласьць мэтарыялазнаўства, якая вывучае фізычныя і хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў. Да мэталюргіі адносіцца і практычнае прымяненьне наяўных ведаў аб мэталах — ад дабытку сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.

Да мэталюргіі адносяцца:

  • вытворчасьць мэталаў з прыроднай сыравіны й іншых мэталаўтрымліваючых прадуктаў;
  • атрыманьне сплаваў;
  • апрацоўка мэталаў у гарачым і халодным стане;
  • зварка;
  • нанясеньне пакрыцьцяў з мэталаў;
  • вобласьць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізычныя й хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залатая галаўная повязь з Тыбаў. 750700 да н. э.

Першыя сьведчаньні таго, што чалавек займаўся мэталюргіяй, датуюцца V і VI тысячагодзьдзем да нашай эры, і былі знойдзены ў Майданпеке, Ярмовацы, Плочніке ў Сэрбіі. На сёньняшні дзень раньнія выплаўленьні медзі ўключаюць у сябе прылады, як то медная сякера 5500 году да н. э., якая належыць да культуры Вінча[1]. Іншыя прыкметы выкарыстаньня мэталюргіі датуюцца III тысячагодзьдзем да нашай эры ў такіх месцах, як Палмэла ў Партугаліі, Картэс-дэ-Навара ў Гішпаніі й Стоўнгэндж у Вялікабрытаніі. Аднак, як гэта часта бывае з вывучэньнем дагістарычных часоў, канчатковы пачатак ня можа дакладна быць вызначаны.

Срэбра, медзь, волава й мэтэарытнае жалеза таксама можна лёгка знасьці ў прыродзе, што дазваляла выкарыстоўваць мэталаапрацоўку ў абмежаваным аб’ёме ў многіх старажытнах культурах. Старажытнаэгіпецкая зброя была зроблена з мэтэарытнага жалеза прыкладна ў 3000 гадох да н. э., яна высока шанавалася й называлася «кінжаламі зь нябёсаў»[2]. Аднак, навучыўшыся атрымліваць зь медзі й волава шляхам награваньня камянёў і спалучэньня гэтых двух мэталаў сплаў, які быў названы бронзай, тэхналёгія мэталюргіі бярэ свой пачатак каля 3500 году да н. э. з бронзавага веку.

Георгіюс Агрыкала

Выманьне жалеза зь ягонай руды ў рэальны мэтал ёсьць значна складанейшы працэс, але працэс атрыманьня такога жалеза быў вынайдзены хетамі ў 1200 годзе да н. э., распачаўшы такім чынам жалезны век. Таямніца здабычы й апрацоўкі жалеза, якую дбайна ахоўвалі філістымляне, зьяўляецца асноўным фактарам іхняга посьпеху[3].

Гістарычнае разьвіцьцё чорнай мэталюргіі можа быць знойдзена ў самых разнастайных мінулых культурах і цывілізацыях. Яно ўключае старажытныя й сярэднявечныя каралеўствы й імпэрыі Сярэдняга й Блізкага Ўсходу, старажытнага Ірану, старажытнага Эгіпту, старажытнай Нубіі й Анатоліі, старажытнага Ноку, Картагену, грэцкай і рымскай культураў старажытнай Эўропы, сярэднявечнай Эўропы, старажытнага і сярэднявечнага Кітая, старажытнай і сярэднявечнай Індыі, старажытнай і сярэднявечнай Японіі, і гэтак далей. Цікава адзначыць, што многія практычныя працэсы й прылады, якім-небудзь чынам зьвязаных з мэталюргіяй, магчыма, былі створаны ў старажытным Кітаі, перш чым эўрапейцы іх асвоілі[4]. Тым ня менш, апошнія дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што тэхналёгіі рымлянаў былі значна больш прасунутымі, чым меркавалася раней, асабліва ў галіне горнай здабычы й каваньня.

У XVI стагодзьдзі выйшла кніга Георгіюса Агрыкалы, якая называецца «De Re Metallica». Кніга апісвае высокаразвітыя й складаных працэсы здабычы мэталаў і разьвіцьця мэталюргіі таго часу. Агрыкала лічыцца «бацькам мэталюргіі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Neolithic Vinca was a metallurgical culture. stonepages.com (анг.)
  2. ^ W. Keller (1963) The Bible as History page 156 ISBN 0-340-00312-X
  3. ^ B. W. Anderson (1975) The Living World of the Old Testament page 154 ISBN 0-582-48598-3
  4. ^ R. F. Tylecote (1992) A History of Metallurgy ISBN 0-901462-88-8
  5. ^ Karl Alfred von Zittel (1901) History of Geology and Palaeontology p. 15

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэталюргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў