Мэтамарфічныя горныя пароды
Метамарфічныя горныя пароды — прадукт зьмены структуры, мінэральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.
Пры мэтамарфізме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінэралаў і ўтварэньне новых, больш устойлівых. Адрозьніваюць эндагенны мэтамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмпэратураў, ціску, флюідаў) і касмагенны (узьнікае ў астраблемах пад уздзеяньнем на пароды ўдарных хваляў пры падзеньні буйных метэарытаў.
Рэгіянальна-мэтамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб'ёмы, часта маюць сланцавую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя сланцы, гнейсы). Кантактна-мэтамарфічныя пароды займаюць малыя аб'ёмы, фармуюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лякальна высокіх тэмпературах.
Мэтамарфічныя горныя пароды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў