Мэтанімія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэтані́мія (па-старажытнагрэцку: Μετονυμία — «перайменаваньне», ад μετά — «над» і ὄνομα / ὄνυμα — «імя») — від тропу, словазлучэньне, у якім адно слова замяшчаецца іншым, якое абазначае прадмет (зьяву), які знаходзіцца ў той ці іншай (прасторавай, часовай і да т. п.) сувязі з прадметам, які пазначаецца замяшчаемым словам. Слова, якое замяшчае, пры гэтым ўжываецца ў пераносным значэньні. Ад мэтафары мэтанімія адрозьніваецца тым, што падобнасьць зьяваў ці прадметаў тут ня мае значэньня. Адной з разнавіднасьцей мэтаніміі зьяўляецца сінекдаха. На асаблівасьцях мэтаніміі засноўваюцца характэрныя ўласьцівасьці антанамазіі, перыфраза, эўфэмізма.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
- Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. — Мінск, 2001.