Мэтрапалітэн Хэльсынкі
Хэ́льсынскі мэтрапалітэ́н (па-фінску: Helsingin metro, па-швэдзку: Helsingfors metro) — транспартная сыстэма ў горадзе Хэльсынкі. У швэдзкай мове для мэтрапалітэну Хэльсынкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызачаная форма metron — мэтрапалітэн у Хэльсынкі. Гэта самая паўночная ў сьвеце сыстэма мэтрапалітэну. Мэтрапалітэн быў адкрыты 2 жніўня 1982 году. Абслугоўваецца кампаніяй HKL.
З 1 студзеня 2007 году сыстэма налічвае 17 станцыяў і адну лінію, падзеленую на два адгалінаваньні. Агульная працягласьць складае 22,1 км. Мэтро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Ўсходняга Хэльсынкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўваньня ў цэнтры Хэльсынкі. Сыстэма мэтро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі зь іншымі раёнамі Хэльсынкі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Мэтрапалітэн Хэльсынкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў