Мэт’ю Пэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэт’ю Пэры
Matthew Perry
Matthew Perry 2010 Emmy.jpg
Дата нараджэньня 19 жніўня 1969 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Ўільямзтаўн, Масачусэтс, ЗША
Прафэсія актор, пісьменьнік, прадусар
Кар’ера 1979; 1983—дагэтуль
IMDb ID 0001612

Мэт’ю Лэнгфад Пэры (па-ангельску: Matthew Langford Perry, нар. 19 жніўня 1969 году, Ўільямзтаўн, Масачусэтс, ЗША) — канадзка-амэрыканскі актор і комік, найбольш вядомы рольляй Чэндлеар Бінга ў амэрыканскім камэдыйным тэлесэрыяле «Сябры» (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме «Дзевяць ярдаў» і ягоным працягу «Дзесяць ярдаў». Пэры таксама быў запрошаным акторам у сэрыялах «Элі Макбіл», «Бэвэрлі-Гілз, 90210» «Заходняе крыло», «Клініка», удзельнічаў у агучваньні эпізоду «Сымпсанаў».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на тое, што Мэт’ю нарадзіўся ў ЗША, дзяцінства ён правёў у сталіцы Канады градзе Атава. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акторскай справе Пэры зрабіў яшчэ калі навучаўся ў школе, у шоў «Наш Горад», дзе ён гуляў героя Джорджа Гібса, і зьявіўся як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».

Пасьля працы на тэлебачаньні ён жадаў паступіць ва Ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расэла ў сэрыяле «Другі Шанец», ён пераключыўся на акторства.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэт’ю Пэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў