Мэханіка вярчальнага руху цьвёрдага цела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэханіка вярчальнага руху цьвёрдага цела — навука, якая вывучае вярчальны рух абсалютна цьвёрдага цела. Паняцьці мэханікі вярчальнага руху па многіх аспэктах паўтараюць тыя, што ёсьць у мэханіцы матэрыяльнага пункту. Гэта дэманструе наступная табліца:

Паняцьце Рух матэрыяльнага пункту Вярчальны рух цьвёрдага цела
становішча цела радыюс-вэктар кут павароту
зьмена становішча цела перамяшчэньне зьмена кута павароту
хуткасьць руху хуткасьць кутавая хуткасьць
хуткасьць зьмены хуткасьці паскарэньне кутавое паскарэньне
узьдзеяньне сіла момант сілы
інэртнасьць маса момант інэрцыі
колькасьць руху імпульс момант імпульсу
энэргія энэргія