Мэханічны рух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мэхані́чны рух — найпрасьцейшая форма руху матэрыі, якая палягае ў зьмяненьні палажэньня цела ў прасторы зь цягам часу. Мэханічны рух зьяўляецца прадмэтам вывучэньня мэханікі.

Найважнейшай уласьцівасьцю мэханічнага руху зьяўляецца яго адноснасьць. Гэта значыць, што рух як змьяненьне палажэньня цела можа быць зафіксаваны толькі адносна іншых цел, у той ці іншай сыстэме адліку. Зь пераходам ад аднае сыстэмы адліку да іншае характарыстыкі руху могуць зьмяняцца.

Найпрасьцейшым відам мэханічнага руху зьяўляецца рух матэрыяльнага пункту. Рух любой складанай сыстэмы можна разглядаць як вынік руху ўсіх матэрыяльных пунктаў, што яе складаюць.

Commons-logo.svg  Мэханічны рухсховішча мультымэдыйных матэрыялаў