Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна
| Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна | |
| Ludwig-Maximilians-Universität München | |
| па-лацінску: Universitas Ludovico-Maximilianea Monacensis | |
|---|---|
| Заснаваны | 1472 |
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | Бэрнд Губер |
| Колькасьць пэрсаналу | 13 602 |
| Колькасьць студэнтаў | 45 539 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Мюнхэн |
| Штат | Баварыя |
| Краіна | Нямеччына |
| Ініцыятыва дасканаласьці нямецкіх унівэрсытэтаў Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў |
|
| Вэб-сайт | www.lmu.de |
Мю́нхэнскі ўнівэрсытэ́т Людвіга-Максыміліяна (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхэне, Нямеччына. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максыміліяна I Ёзэфа.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1472 року ў месьце Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагодзьдзяў быў цэнтрам антырэфармацыйнага руху.
У 1800 р. курфюрст Макс IV Ёзэф (пазьней кароль Максыміліян І) перанёс унівэрсытэт у места Ляндсхут. Толькі ў 1826 р. унівэрсытэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.
Падчас Другой сусьветнай вайны ва ўнівэрсытэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.
Сучаснасьць [рэдагаваць]
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад унівэрсытэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафэсараў. Гадавы бюджэт унівэрсытэту складае прыкладна адзін мільярд эўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўнівэрсытэцкай клінікі.
У Мюнхэнскім унівэрсытэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спэцыяльнасьцяў.
Факультэты [рэдагаваць]
- Каталіцкага багаслоўя
- Эвангельскага багаслоўя
- Юрыспрудэнцыі
- Эканомікі і арганізацыі вытворчасьці
- Эканомікі народнай гаспадаркі
- Мэдыцыны
- Вэтэрынарны
- Гісторыі і мастацтвазнаўства
- Філязофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
- Псыхалёгіі і пэдагогікі
- Культуралёгі
- Мова- і літаратуразнаўства
- Грамадазнаўства
- Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
- Фізыкі
- Хіміі і фармацэўтыкі
- Біялёгіі
- Прыродазнаўчы
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(ням.)
| Гэта — накід артыкула па адукацыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
|||||