Мядзельская Кальварыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Мядзельская Кальварыя
Мядзельская Кальварыя
Мядзельская Кальварыя
Краіна Беларусь
Места Мядзел
Каардынаты 54°53′38.70″ пн. ш. 26°54′18.18″ у. д. / 54.8940833° пн. ш. 26.90505° у. д. / 54.8940833; 26.90505Каардынаты: 54°53′38.70″ пн. ш. 26°54′18.18″ у. д. / 54.8940833° пн. ш. 26.90505° у. д. / 54.8940833; 26.90505
Заснавальнік кармеліты басыя[d]
Мядзельская Кальварыя на мапе Беларусі
Мядзельская Кальварыя
Мядзельская Кальварыя
Мядзельская Кальварыя
Мядзельская Кальварыя на Вікісховішчы

Мядзельская Кальварыя (Галгота; імітацыя Крыжовага Шляху Езуса Хрыста) — помнік сакральнай архітэктуры ў Мядзеле, гістарычнае месца пакланеньня вернікаў-каталікоў, створанае паводле пляну Крыжовай Дарогі ў Ерузалеме. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне места, паабапал аўтамабільнай дарогі Мядзел — Паставы празь вёску Чарняты.

Мядзельская Кальварыя — унікальны аб’ект, адзіны ў сучаснай Беларусі. Месцы знаходжаньня 18 былых каплічак і іх парэшткаў пазначаюцца драўлянымі крыжамі. Двойчы на год (у ліпені і верасьці) вернікі Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай ушаноўваюць Кальварыю крыжовым паходам, агульная працягласьць маршруту якога складае больш за 5 км, і набажэнствамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1772 годзе Мядзельская Кальварыя складалася з 21 капліцы і 8 брамаў, разьмешчаных на прылеглых палях вакол касьцёла. Капліцы былі драўлянымі на каменным падмурку. У саміх капліцах знаходзіліся абразы і драўляныя фігуры.

Кальварыю асьвяціў суфраган беларускі біскуп Фэлікс Тавянскі 8 жніўня 1772 году. Працэдура асьвячэньня доўжылася 4 дні.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, Кальварыя працягвала дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі парафію, а касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у выніку чаго Кальварыя праз пэўны час стала занядбанай.

Наноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне Кальварыі

У 1927—1929 гадох айцец Браніслаў Ярасінскі ініцыяваў адбудаваньне Кальварыі. У той час гэта зямля належала Генрыку Козелу-Паклеўскаму, які жыў у Старым Мядзеле і вызначыў пляц пад капліцу. Айцец Браніслаў з дапамогай мясцовых жахароў і пляну Кальварыі пад польскім мястэчкам Зэбжыдова вызначыў месца для астатніх капліцаў. Па сьмерці Генрыка Козела-Паклеўскага зямлю, дзе разьмяшчалася Кальварыя, выкупілі кармэліты за сродкі, атрыманыя ад продажу фальварку Мікасецку. У 1933—1938 гадох з цэглы, каменьня і пустакоў, пакрытых бляхай, збудавалі 15 капліцаў. Папулярнасьць Кальварыі значна павялічылася, і многія пілігрымы зьдзяйсьнялі сюды свае паломніцтвы.

За часамі Другой сусьветнай вайны 2 лістапада 1942 году Мядзельскую Кальварыю, якая на той час налічвала каля 40 капліцаў, амаль цалкам разабралі і зьнішчылі.

З аднаўленьнем незалежнасьці Беларусі на месцы Кальварыі паставілі 18 драўляных крыжоў, якія сымбалізуюць месцы знаходжаньня былых капліцаў. Каля крыжоў аднавілі адну з капліцаў, захаваліся парэшткі сьценаў двох капліцаў на Кальварыйскім узгорку і рэшткі падмуркаў яшчэ трох капліцаў. Кальварыя даглядаецца вернікамі, але праз брак сродкаў на аднаўленьне агульны яе стан пагаршаецца. У афіцыйны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі Мядзельская Кальварыя не ўваходзіць. Мясцовыя моладзевыя актывісты распрацавалі плян аднаўленьня Кальварыі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]