Мядзьведзевыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мядзьведзі, таксама Мядзьведзевыя[1] (Ursidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. Адрозьніваюцца ад іншых прадстаўнікоў сабакападобных больш каржакаватым целаскладам. Мядзьведзі ўсяедныя, добра караскаюцца і плаваюць, хутка бегаюць, могуць стаяць і праходзіць кароткія адлегласьці на задніх лапах. Маюць кароткі хвост, доўгую і густую поўсьць, а таксама выдатныя нюх і слых. Палююць вечарам або на досьвітку. Звычайна баяцца чалавека, але могуць быць небясьпечнымі ў тых месцах, дзе яны прывыклі да людзей, асабліва белы мядзьведзь і мядзьведзь грызьлі. Неўспрымальныя да пчалінага джаленьня. У прыродзе натуральных ворагаў амаль не маюць.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.65.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мядзьведзевыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў