Мядзянка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Мядзянка | |
| Выток | каля в. Малыя Масушыны |
| Вусьце | Нараў |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 17 км |
Мядзянка — рака ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 17 км. Пачынаецца каля вёскі Малыя Масушыны Сьвіслацкага раёну, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Юзафін Пружанскага раёну. Рэчышча каналізаванае. У нізкай плыні называецца Навадворскі канал.
Крыніцы [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Мядзянка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў